Аб радыё
1962
Нашы пазыўныя гучаць у міжнародным эфіры з 11 мая 1962 года
1985
З 1985 года пачалося вяшчанне на нямецкай мове
1998
а ў 1998 годзе радыё пачулі на рускай і англійскай мовах
2006
З 2006 года радыё пачало вяшчанне на польскай мове
2010
З 2010 года ў эфір сталі выходзіць праграмы на французскай і іспанскай мовах
2013
А ў 2013 - на кітайскай
2017
У 2017 годзе пачалося вяшчанне на арабскай мове
Вяшчанне

выпускі навін і інфармацыйна-аналітычныя выпускі

радыёсустрэчы з дзяржаўнымі, палітычнымі, грамадскімі і рэлігійнымі дзеячамі; вучонымі, пісьменнікамі і музыкантамі, майстрамі мастацтва і народнай творчасці; спартсменамі

праграмы пра гісторыю, культуру, духоўныя каштоўнасці беларускага народа
Перавагі
01
Прыярытэтны накірунак музычнай палітыкі - папулярызацыя найлепшых узораў народнай, класічнай і сучаснай беларускай музыкі.
02
Радыё дынамічна развіваецца, яно аснашчана сучасным абсталяваннем, наш калектыў спалучае маладосць і вопыт, што дазваляе генерыраваць новыя творчыя ідэі і ўвасабляць іх у жыццё.
03
Паказваючы розныя аспекты жыцця дзяржавы, мы стараемся надаваць увагу і звычайным штодзённым клопатам беларускай сям'і, радавога грамадзяніна.
04
Наша Радыё - гэта крыніца аб'ектыўнай і поўнай інфармацыі пра Рэспубліку Беларусь у эфіры і Інтэрнеце!

