Штодзённыя інфармацыйныя выпускі
Што цікавіць нашага суайчынніка за мяжой? Якія навіны чакае ён са сваёй радзімы? І як за кароткі час – усяго 5 хвілін! – расказаць пра разнастайнасць жыцця краіны? Мы ведаем, што інфармацыя запатрабаваная як ніякі іншы жанр. Кароткая, лаканічная, яна лёгка ўспрымаецца і запамінаецца. Нашаму слухачу мы прапануем выпускі навін на рускай і беларускай мовах: "Навіны дня" , "Беларусь у люстэрку падзей", а таксама навіны на англійскай, нямецкай і польскай мовах. У гэтых выпусках усебакова асвятляецца грамадска-палітычнае, эканамічнае і культурнае жыцце Беларусі. Пры гэтым галоўныя патрабаванні тут – аператыўнасць, актуальнасць, дакладнасць. Да найбольш значных падзей мы даём каментарыі спецыялістаў, запрашаем да мікрафона цікавых людзей – палітыкаў, эканамістаў, грамадскіх дзеячаў, майстроў мастацтва. Нашы карэспандэнты рыхтуюць для інфармацыйных выпускаў рэпартажы і інтэрв’ю з месца падзей.
Вярнуцца да перадач
