Прэзідэнт Беларусі: хацелася б, каб у свеце ніхто не мог варухнуцца без адабрэння ШАС

01.09.2026аўторак16:32

Фота: belta.by

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка спадзяецца, што Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва зойме адно з ключавых месцаў у свеце. Адпаведныя заявы ён зрабіў у размове з журналістамі на палях саміту ШАС у Бішкеку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што трэба ўважліва прыслухацца да таго, што гаварыў на саміце ў сваім выступленні Старшыня КНР Сі Цзіньпін. "Ён галоўныя рэчы сказаў, што без ШАС не можа быць ніякага руху ў свеце. Як некалі было, памятаеце, без Савецкага Саюза ніколі не вырашалася ніводнае пытанне. Вось хацелася б, каб ШАС заняла сваё месца. І каб ніхто варухнуцца не мог у свеце без адабрэння або нейкага кіўка з боку Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, - сказаў Прэзідэнт. - Прыкладна такая была заява Сі Цзіньпіна, што перспектыва ў свеце павінна вызначацца Шанхайскай арганізацыяй супрацоўніцтва. Мы да гэтага падышлі ўжо. Аб гэтым шмат гаворым. І насельніцтва ў нас вялізнае, і рэсурсы ў нас каласальныя ў Еўразіі і на тэрыторыі ШАС. А канкрэтных спраў у нас няшмат".

Аляксандр Лукашэнка на прыкладах растлумачыў, якія канкрэтныя справы мае на ўвазе: "Супраць дзяржаў ШАС уводзяцца фінансава-эканамічныя санкцыі. І што? Цішыня. Спрабуюць ЗША там прыдушыць Кітай пошлінамі - гандлёвая вайна. Яна не скончылася. І што? Больш таго, учынена агрэсія супраць краіны-члена ШАС - Ірана. І што?"

"Хаця б па гэтых актуальных момантах рашэнне трэба было прымаць. Хаця б сабрацца, пагаварыць і асудзіць, паказаць сваю ролю. Гэтага, на жаль, не адбылося", - дадаў Аляксандр Лукашэнка

Вярнуцца назад да навін

FM Литва, Латвия
FM Polska
Satellite stream